Генпракурор Беларусі пачаў крымінальную справу супраць мэра Рыгі, Літва і Беларусь узаемна выслалі дыпляматаў. Найважнейшае за 28 траўня

Акцыя дыпляматаў заходніх краінаў у Беларусі супраць гвалту, кастрычнік 2020

Падзеі 28 траўня

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ і міністаркай замежных спраў Нідэрляндаў Сігрыд Кааг.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі могуць прыняць да 21 чэрвеня. Пра што дамовіліся падчас візыту Ціханоўскай ў Нідэрлянды

Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Сочы на перамовы з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сустракаецца з Пуціным. Кажа, прывёз яму дакумэнты пра самалёт

Літоўскія мытнікі затрымалі 400 тысяч пачкаў цыгарэт, схаваных у грузе піламатэрыялаў. Агульная сума кантрабанды — прыкладна 1,5 мільёна эўра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве затрымалі чарговую цыгарэтную кантрабанду на 1,5 мільёна эўра

Украіна закрыла неба для Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чартэрныя рэйсы зь Беларусі ў Турэччыну і Эгіпет перакладваюць праз Расею

Эўрапейскі вяшчальны зьвяз больш ня хоча Белтэлерадыёкампанію

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскі трансьляцыйны зьвяз прыпыніў сяброўства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі

Генпракурор Беларусі Андрэй Швед пачаў крымінальную справу за распальваньне нацыянальнай варожасьці ў дачыненьні да мэра Рыгі Мартыньша Стакіса і міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарcа Рынкевічcа.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на мэра Рыгі і міністра замежных спраў Латвіі

Літва высылае двух беларускіх дыпляматаў за дзеяньні, «несумяшчальныя з дыпляматычным статусам», і на знак салідарнасьці з Латвіяй. У адказ Беларусь абвясьціла пэрсонамі нон грата двух літоўскіх дыпляматаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва высылае двух беларускіх дыпляматаў на знак салідарнасьці з Латвіяй і беларускімі палітвязьнямі