Улады Славаччыны ўхвалілі выкарыстаньне расейскай вакцыны «Спутник V»

Урад Славаччыны ухваліў выкарыстаньне расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V». Як адзначае славацкая прэса, першыя прышчэпкі расейскай вакцынай будуць зробленыя ў чэрвені.

Раней прымяненьне расейскай вакцыны «Спутник V» было ўхвалена ўрадам Вугоршчыны.

Ухваленьню расейскай вакцыны ў Славаччыне папярэднічаў скандал з заключэньнем дамовы аб яе закупцы, які прывёў да адстаўкі прэм’ер-міністра Славаччыны Ігара Матавіча. Мэдычныя ўлады Славаччыны абвінавацілі Расею ў тым, што пастаўленая ў Братыславу першая партыя вакцыны не адпавядала той, што было анансаваная ў мэдычным часопісе The Lancet. Расея ў адказ адхіляла прэтэнзіі, патрабавала выпрабаваць яе вакцыну ў незалежных навуковых цэнтрах і вярнуць пастаўленую партыю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея запатрабавала, каб Славаччына вярнула пастаўлены ў краіну «Sputnik V»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славаччына заявіла, што атрымала ад Расеі зусім ня той «Sputnik V», які хваліў часопіс The Lancet
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Славаччыны сышоў у адстаўку за намер купіць вакцыну «Sputnik V»