Онлайн-трансьляцыя
Улады Беларусі пасадзілі самалёт Ryanair, затрымалі блогера Рамана Пратасевіча. Галоўнае«Экіпаж рэйса Ryanair, які рухаўся з Атэнаў у Вільню сёньня (23 траўня. — РС), быў папярэджаны дыспэтчарскай службай Беларусі аб патэнцыйнай пагрозе бясьпекі на борце і атрымаў інструкцыі перанакіраваць борт у бліжэйшы аэрапорт — Менск», — заявілі ў Ryanair, удакладніўшы, што пасьля ажыцьцёўленай беларускімі ўладамі праверкі на борце «не было выяўлена нічога падазронага».
«Ryanair апавясьціла профільныя нацыянальныя эўрапейскія агенцтвы і службы бясьпекі і прыносіць шчырыя прабачэньні ўсім пасажырам за затрымку, якая адбылася па незалежных ад Ryanair прычынах», — адзначылі ў авіяперавозчыкаў.
Самалёт кампаніі Ryanair у менскім аэрапорце
У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Менск Sputnik Беларусь пацьвердзілі, што пра пагрозу на борце экіпажу Ryanair паведамілі "Белаэранавігацыя".
Лайнэр кампаніі Ryanair выконваў рэйс з Атэнаў у Вільню, але разьвярнуўся ў раёне Ліды і накіраваўся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск». Самалёт прымусова пасадзілі, Рамана Пратасевіча затрымалі спэцслужбы Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Менску затрымалі журналіста Рамана Пратасевіча. Самалёт, якім ён ляцеў, пасадзілі з дапамогай вайсковага зьнішчальнікаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта беспрэцэдэнтны акт дзяржаўнага тэрарызму». Міжнародныя рэакцыі на прымусовую пасадку ў Менску самалёта RyanairГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літоўскія пасажыры прымусова пасаджанага самалёта цытуюць апошнія словы Пратасевіча: «Мяне чакае сьмяротнае пакараньне»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хто такі Раман Пратасевіч