Беларускія памежнікі заявілі, што спынілі бесьпілётнік на мяжы зь Літвой

Перахоплены беспілётнік

Здарэньне адбылося 15 траўня.

Лідзкія памежнікі ў чарговы раз выявілі беспілётны лятальны апарат паблізу ад беларуска-літоўскай мяжы. Апарат выкарыстоўваўся незаконна — гэта не было ўзгоднена з кампэтэнтнымі органамі, для спыненьня палёту пагранічны нарад ужыў радыёэлектроннае ружжо, інфармуе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Пасьля стрэлу памежнікаў коптэр «прызямліўся» за паўкілямэтры ад дзяржаўнай мяжы.

Свае словы аб «чарговым» беспілётніку ў Памежным камітэце не патлумачылі, паколькі не прывялі статыстыку, колькі дронаў перахоплена за апошні час на мяжы зь Літвой і на межах зь іншымі суседнімі дзяржавамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пераходзіў мяжу ўначы зь цеплавізарам, бачыў сылюэты». Як былы студэнт-палітвязень уцёк ад «хіміі» у Беларусі

Незаконнае выкарыстаньне беспілётных лятальных апаратаў у памежнай зоне зьяўляецца парушэньнем памежнага рэжыму. Сума штрафу за такое правапарушэньне для фізычных асоб дасягае 580 рублёў, для юрыдычных — 1740. Калі парушэньне зьдзейсьнена ў памежнай паласе, фізычным асобам пагражае штраф да 1450 рублёў, а юрыдычным асобам — да 2900.

У апошнія месяцы памежнікі Літвы, Расеі, Польшчы, Украіны зафіксавалі шэраг спробаў буйной кантрабанды зь Беларусі, у прыватнасьці тытунёвых вырабаў. У такіх спробах нярэдка абвінавачваюць афіцыйны Менск, а менавіта Лукашэнку і яго атачэньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія мытнікі спынілі кантрабанду беларускіх цыгарэт і зьнішчылі больш за 39 тон яблыкаў і груш зь Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адну партыю беларускай кантрабанды цыгарэт на $2 млн накіравалі ў Польшчу пад выглядам корму для жывёлаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі курым беларускія кантрабандныя цыгарэты, падтрымліваем рэжым Лукашэнкі», — літоўскі дэпутат