Менчукі скардзіліся на дзеяньні камунальнікаў, якія паставілі сьмецьцевы кантэйнэр каля выхаду са станцыі мэтро «Пушкінская» — акурат там, дзе людзі пакідалі кветкі ў памяць аб загінулым падчас пратэстаў 10 жніўня Аляксандры Тарайкоўскім.
Кантэйнэр для сьмецьця на месцы народнага мэмарыялу ў памяць пра загінулага Аляксандра Тарайкоўскага.
Днямі гараджане заўважылі, што на месцы мэмарыялу зьявіўся брудны кантэйнэр для цьвёрдых бытавых адыходаў — проста ля тратуару пры вуліцы Прытыцкага.
Пасьля гэтага на канал гарадзкой службы 115.бел пачалі паступаць скаргі: сьметнік паставілі на праходзе без ўзгадненьня і з парушэньнем санітарных нормаў і на месцы народнага мэмарыялу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сваякам Тарайкоўскага не далі азнаёміцца з матэрыяламі праверкі ягонай гібеліВось што адказалі прадстаўнікі гарадзкіх ўладаў.
«На названай тэрыторыі пашпартам аб’екта не прадугледжаны мэмарыяльны комплекс. Кантэйнэр усталяваны на цьвёрдым пакрыцьці ў сувязі з правядзеньнем несанкцыянаванага гандлю. Устаноўка ўзгоднена», — гаворыцца ў камэнтары ўладаў пад допісамі менчукоў.
Аднак, як піша Tut.by, на самой справе стыхійны гандаль адбываецца на супрацьлеглым баку — ля прыпынку на праспэкце Пушкіна. Акурат там складваюць скрынкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Правакаваў праваахоўнікаў». СК адмовіўся распачынаць крымінальную справу за сьмерць Тарайкоўскага, апраўдаў дзеяньні сілавікоўАляксандар Тарайкоўскі загінуў 10 жніўня падчас пратэстаў каля станцыі мэтро «Пушкінская». Пасьля гэтага каля выхаду зь пераходу раз-пораз зьяўляўся мэмарыял з надпісам «Не забудзем» на ходніках. У апошні час людзі проста несьлі туды кветкі, некаторых там жа затрымлівалі сілавікі.