Увечары 13 траўня ў Менску затрымалі Адама Бяляцкага, сына праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведаміла «Наша ніва».
Адам выйшаў да станцыі мэтро «Каменная горка» з плякатам у падтрымку палітзьняволеных журналістак Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай.
Яго затрымалі і адвезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна да суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Спыніць паляваньне на ведзьмаў». Адкрыты зварот журналістаў да ўладаў накіравалі ў дзяржаўныя ўстановы, пад ім 152 подпісыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Бяляцкі: «Сталінская рэакцыя правіць баль. Але беларускае грамадзтва гатовае ахвяравацца за каштоўнасьці»