7 траўня стала вядома, што адзін з затрыманых Даніла Скіпальскі застаецца пад вартай да суду. Яшчэ аднаго, Мікіту Бандарэнку, хворага на астму, вызвалілі з-пад варты з падпіскай пра нявыезд. Пра іншых затрыманых інфармацыі пакуль няма. Ад сваякоў не прынялі перадач для іх у Мазырскім ІЧУ.
Жыхар Мазыра пацьвердзіў Свабодзе, што на відэа, якое апублікаваў МУС — ягоны сваяк 19-гадовы Даніла Скіпальскі. Большасьць затрыманых знаёмыя паміж сабой, бо былі фанатамі футбольнага клюбу «Славія».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАП затрымаў за «жнівеньскія беспарадкі» мінімум 11 жыхароў Мазыра«За што ўзялі — загадка. На мітынгах іх, прынамсі майго сваяка, раней не затрымлівалі. За два тыдні да таго да Данілы прыходзілі міліцыянты. Яго не было дома. Потым прыйшлі да бабулі, маўляў, дзе ён. Яна кажа: «На працы». І ўсё на гэтым. 4 траўня ранкам вяртаўся з працы (ён працуе вартаўніком у будаўнічай фірме). На яго напалі два чалавекі ў цывільным, заламалі рукі. Пад'ехаў мікрааўтобус, адтуль выскачылі шэсьць чалавек са зброяй і пацягнулі ў мікрааўтобус. Гэта быў САХР (спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня, — РС)», — расказаў сваяк Данілы.
Блізкім паведамілі, што людзей (сярод іх аднаму 54 гады, астатнім — ад 18 да 27) затрымалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Сказалі, што нібыта кідалі камяні ў АМАП, выкарыстоўвалі пярцовыя балёнчыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наступствы байкоту заўзятараў. Наведвальнасьць беларускага футбольнага чэмпіянату ўпала больш чым удвая«Гэта наўрад ці, — сумняваецца жыхар Мазыра. —Думаю, прызнаньні на відэа МУС яны далі пад ціскам. На відэа бачна, што Даніла заікаецца, і вочы ў яго, як у шалёнага. Білі, сто адсоткаў».
Сваяк Данілы сьцьвярджае, што хлопцы былі фанатамі «Славіі» толькі да лета. А калі клюб пачаў здаваць пазыцыі, перасталі наведваць фанацкі сэктар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За ўдзел у жнівеньскіх пратэстах затрымалі дзесяць футбольных фанатаў з-пад МаладэчнаРаней вялікую групу футбольных фанатаў затрымалі ў Маладэчне. Прыхільнікаў мясцовай каманды таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў «незаконных акцыях» у горадзе летась у жніўні.