Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўдзел у жнівеньскіх пратэстах затрымалі дзесяць футбольных фанатаў з-пад Маладэчна


Футбольныя заўзятары, ілюстрацыйнае фота

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў, мужчын ва ўзросце ад 18 да 42 гадоў вылічылі апэратыўнікі ГУБАЗіК МУС і мясцовага крымінальнага вышуку.

У тэлеграм-канале ведамства ўдакладняецца, што ўсе затрыманыя — актыўныя ўдзельнікі фанацкага руху, якія прытрымліваюцца «праварадыкальных поглядаў».

Летась 9 жніўня ў Маладэчне яны ўдзельнічалі ў пратэстах на цэнтральнай плошчы: станавіліся ў счэпку і не рэагавалі на папярэджаньні спыніць несанкцыянаванае мерапрыемства, гаворыцца ў паведамленьні.

Сьледчыя прызналі іх падазраванымі ў крымінальнай справе аб арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Усе цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Да таго намесьнік начальніка ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч паведаміў, што па ўсёй Беларусі 34 фанаты знаходзяцца пад арыштам, а ўсяго крымінальныя справы завялі на 65 чалавек (з улікам маладачанцаў стала на 10 больш).


Па яго словах, у 2020 годзе актывізаваўся працэс кансалідацыі фанацкіх рухаў з «дэструктыўнымі сіламі». Апошнім нібыта патрабуюцца «навыкі каляфутбольных хуліганаў».

Футбольныя заўзятары шэрагу беларускіх клюбаў абвясьцілі байкот матчаў з прычыны палітычнай сытуацыі ў краіне і ў сувязі з гібельлю свайго калегі Мікіты Крыўцова.

Ён загінуў летась пасьля адной з акцый пратэсту, быў фанатам футбольнага клюбу «Маладэчна». Сьледчыя сьцьвярджаюць, што гэта быў суіцыд, крымінальная справа спыненая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG