Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступствы байкоту заўзятараў. Наведвальнасьць беларускага футбольнага чэмпіянату ўпала больш чым удвая


Беларускія футбольныя фанаты, архіўнае фота

13 і 14 сакавіка адбыўся першы тур чэмпіянату Беларусі ў футболе. Сярэдняя наведвальнасьць склала 544 чалавекі на матч — гэта рэзкае падзеньне ў параўнаньні з 2020 годам.

Найбольшую колькасьць заўзятараў сабраў матч «Дынама» (Менск) — «Тарпэда-БелАЗ» (Жодзіна) — 993 гледачы на стадыёне ФК «Менск». Меней за ўсё людзей сабралася на тым жа стадыёне на гульні «Іслач» (Менскі раён) — «Славія» (Мазыр) — 180 чалавек, паведамляе Tribuna.

Пры гэтым летась на гульнях 1-га туру ў сярэднім прысутнічалі 1309 чалавек — на 58,5% болей, чым сёлета.

Адна з галоўных прычын рэзкага падзеньня аўдыторыі на стадыёнах — байкот заўзятараў. Перад пачаткам сэзону фанаты практычна ўсіх клюбаў Найвышэйшай лігі заявілі, што маюць намер байкатаваць матчы праз сытуацыю ў краіне. Шэраг фанатаў камандаў розных ліг не наведвае матчы яшчэ з другой паловы 2020 году.

Прыхільнікі толькі аднаго клюбу — «Крумкачоў» — адкрыта заявілі, што працягнуць актыўную падтрымку на матчах.

На мінулым тыдні спробу асудзіць байкот прыхільнікаў клюбу зрабілі ў Гомлі. Адміністрацыя ФК «Гомель» выступіла з заявай аб тым, што «сапраўдныя заўзятары» абавязкова прыйдуць падтрымаць каманду. Гэтую заяву падалі як пазыцыю ўсяго трэнэрскага штабу і каманды футбалістаў. Аднак 5 гульцоў каманды паведамілі, што ў іх пра пазыцыю ніхто не пытаўся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG