Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятары «Крумкачоў» адмовіліся байкатаваць матчы сваёй каманды


Футбалісты клюбу «Крумкачы» выйшлі на матч супраць менскага «Дынама» ў майках з надпісам «Мы супраць гвалту». Менск, 1 верасьня 2020 году.
Футбалісты клюбу «Крумкачы» выйшлі на матч супраць менскага «Дынама» ў майках з надпісам «Мы супраць гвалту». Менск, 1 верасьня 2020 году.

«Каманда ўжо моцна пацярпела за сваю цьвёрдую пазыцыю. А таму мы ня можам кінуць нашых хлопцаў у гэты складаны для ўсёй каманды час», – заявілі заўзятары футбольнага клюбу ў адказ на ініцыятыву іншых фанацкіх аб'яднаньняў не наведваць матчы да палітычных перамен у краіне.

«Мы, заўзятары, народнай каманды „Крумкачы“, супраць гвалту і беззаконьня, якое чыніцца ў Беларусі.

У сваю чаргу мы да канца адданыя сваёй камандзе. У самы адказны момант у гісторыі краіны нашы хлопцы паказалі, што яны на баку народу, на баку праўды. „Крумкачы“ ўжо моцна пацярпелі за сваю цьвёрдую пазыцыю. А таму мы ня можам кінуць нашых хлопцаў у гэты складаны для ўсёй каманды час.

Мы будзем падтрымліваць іх на стадыёне. Бо кожная гульня нашай каманды цяпер — гэта барацьба дабра са злом. І мы верым, што дабро хутка пераможа», — напісалі заўзятары.

Раней аб байкатаваньні матчаў каманды паведамілі фанаты футбольных клюбаў: вышэйшай лігі — БАТЭ, «Слуцка», брэсцкага «Дынама», «Нёмана», «Шахтара», «Віцебску», «Тарпеда-БелАЗа», «Мінска», «Смаргоняў»; першай лігі — «Маладэчна», «Дняпра», «Граніту»; менскага «Тарпэда», хакейнага менскага «Дынама», валейбольнага «Заходняга Буга».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG