Пра гэта паведамляе Reuters.
У Стамбуле турэцкая паліцыя затрымала 212 дэманстрантаў пасьля таго, як у суботу на першамайскіх маршах пачаліся сутыкненьні паміж маніфэстантамі і сіламі правапарадку.
Дэманстрацыі праходзілі ва ўмовах забароны на масавыя акцыі, уведзенай, каб запаволіць распаўсюд каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына заявіла пратэст паслу ЗША ў сувязі з заявай Байдэна аб генацыдзе армянГарадзкія ўлады заявілі, што некаторым прафсаюзам было дазволена праводзіць акцыі ў гонар 1 траўня, а іншыя, якія «незаконна сабраліся», праігнараваўшы правілы сацыяльнай дыстанцыі і заклікі разысьціся, былі затрыманыя.
Дзяржаўнае агенцтва «Анадолу» паведаміла, што 20 пратэстоўцаў, таксама былі затрыманыя ў Ізьміры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына ўводзіць частковы локдаўн у сувязі з каранавірусам. Беларусы ўсё роўна ляцяць на адпачынакНа гэтым тыдні Турэччына ўвяла частковы локдаўн на 17 дзён, які прадугледжвае закрыцьцё школаў і некаторых прадпрыемстваў.
Падчас акцыяў на 1 траўня паліцыя ў Стамбуле і Анкары перашкаджала журналістам здымаць дэманстрацыі і затрыманьні, пры гэтым супрацоўнікі паліцыі спасылаліся на новы паліцэйскі цыркуляр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Францыі затрымалі чальцоў «Чырвоных брыгад». Іх хочуць выдаць ІталііТаксама ў Парыжы сёньня адбыліся сутычкі ўдзельнікаў першатравеньскіх маніфэстацыяў з паліцыяй. Паліцыя затрымала 34 маніфэстантаў, падчас дэманстрацыі былі падпаленыя некалькі сьмецьцевых бакаў і разьбітыя шыбы ў офісе аднаго з банкаў.
Да чальцоў прафсаюзаў — удзельнікаў сёньняшніх маніфэстацыяў — далучыліся чальцы руху «Жоўтыя камізэлькі», які тры гады таму выклікаў хвалю антыўрадавых пратэстаў.
Удзельнікі шэсьця пратэставалі супраць плянаў урадаў правесьці рэформу сыстэмы страхаваньня ад беспрацоўя.
Сёньня ў Францыі прайшло каля 300 першатравеньскіх маніфэстацыяў, у тым ліку ў Ліёне, Нанце, Лілі і Тулюзе.
У гэтых акцыях узялі ўдзел і палітыкі — ультралевы Жан-Люк Мэляншон і ультраправая Марын Ле Пэн. Яны абое плянуюць кінуць выклік дзейнаму прэзыдэнту Эманюэлю Макрону на наступных прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў 2022 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Латушка на сустрэчах у МЗС Францыі прапанаваў правесьці міжнародную канфэрэнцыю па БеларусіМэляншон выступіў у Лілі і выказаў спадзяваньне вярнуцца ў яго прэзыдэнтам.
Ле Пэн, якая ў Парыжы ўсклала вянок да статуі Жанны д’Арк, папярэдзіла пра наступленьне «татальнага хаосу» у выпадку пераабраньня Макрона.