NASA выбрала кампанію Ілана Маска для адпраўкі астранаўта на Месяц

Ілан Маск на фоне ракеты Starship

NASA выбрала амэрыканскую прыватную кампанію SpaceX, каб будаваць месяцавы пасадачны модуль для палёту чалавека на Месяц.

Кошт кантракту складзе амаль тры мільярды даляраў.

Дакладная дата палёту пакуль невядомая, але ў якасьці мэты называецца 2024 год.

SpaceX распрацоўвае карабель Starship для палётаў на іншыя плянэты. Некалькі прататыпаў гэтай ракеты разьбіліся падчас выпрабаваньняў, але гэта не спыніла ўладальніка кампаніі Ілана Маска.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэці запуск Starship Ілана Маска скончыўся выбухам праз 10 хвілін пасьля пасадкі. ВІДЭА

Найбліжэйшая задача SpaceX — даставіць чатырох астранаўтаў на Міжнародную касьмічную станцыю. Палёт прызначаны на наступны тыдзень, 22 красавіка.

З 1969 да 1972 году на Месяцы пабывалі 12 зямлян — усе амэрыканцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Верталёт Ingenuity перажыў першую ноч на Марсе ў аўтаномным рэжыме
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ілан Маск пакрывае Зямлю спадарожнікавым інтэрнэтам