Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верталёт Ingenuity перажыў першую ноч на Марсе ў аўтаномным рэжыме


Верталёт Ingenuity
Верталёт Ingenuity

Верталёт Ingenuity аддзяліўся ад марсахода Perseverance і ўпершыню быў разьмешчаны на паверхні Марса ў панядзелак. Дрон перажыў першую халодную ноч у аўтаномным рэжыме: тэмпэратура падала да мінус 90 градусаў па Цэльсію.

Спэцыялісты NASA назвалі гэта «вялікай перамогай». Зьявілася ўпэўненасьць, што тэмпэратурныя ваганьні не адаб’юцца на акумулятары і іншых сыстэмах верталёта.

Да гэтага апарат вагой амаль два кіляграмы знаходзіўся ўнутры марсахода Perseverance. Менавіта марсаход служыць пасярэднікам для сувязі паміж Ingenuity і цэнтрам кіраваньня на Зямлі. Адзіная місія верталёта — выпрабаваць лётныя магчымасьці ў разрэджанай атмасфэры Марса, маса якой у 200 разоў меншая за зямную. Выпрабаваньні працягнуцца на працягу 30 марсіянскіх дзён.

У найбліжэйшыя два дні супрацоўнікі NASA зоймуцца наладкай сыстэм Ingenuity і зборам інфармацыі пра іх. У выпадку пасьпяховага праходжаньня тэстаў 11 красавіка робат паспрабуе ўзьляцець. Ён стане першым апаратам, які паспрабуе зрабіць кіраваны палёт на іншай плянэце.

Адна з галоўных мэтаў самага Perseverance — высьветліць, ці можна вырабляць кісларод з марсіянскай атмасфэры. Вынікі адпаведных тэстаў будуць выкарыстаныя ў рамках будучай місіі па высадцы чалавека на Марс.

У цяперашні час кампанія SpaceX Ілана Маска будуе сыстэму для калянізацыі суседняй плянэты і праводзіць выпрабаваньні прататыпаў карабля Starship. Галоўная задача — навучыцца бясьпечна саджаць карабель, які ў будучыні плянуецца выкарыстаць у тым ліку для адпраўкі людзей на Марс.

Апошняе такое выпрабаваньне прайшло 30 сакавіка. Падчас прызямленьня прататып SN11, як і тры яго папярэднікі, разбурыўся. Маск заявіў, што прычынай аварыі стала параўнальна невялікая ўцечка паліва ў адным з рухавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG