Сяброўка журналіста Ірына Злобіна, хутчэй за ўсё, таксама застаецца за кратамі, паведамляе БелаПАН.
12 сакавіка тэрмін утрыманьня Андрэя Аляксандрава пад вартай быў працягнуты на месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У камэры палова палітычных». Пра што піша з турмы праваабаронца Марфа Рабкова12 красавіка стала вядома, што ўпраўленьне Сьледчага камітэту Менску завяло крымінальныя справы ў дачыненьні да заснавальнікаў ініцыятывы BY_Help Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака, якія, па вэрсіі сьледзтва, зьвязаныя з Аляксандравым і Злобінай.
Аляксандраў і Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня. 14 студзеня ў рамках расьсьледаваньня справы Аляксандрава прайшоў ператрус у офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, дзе ён у 2014-2018 гадах займаў пасаду намесьніка дырэктара.
«Устаноўлена, што 42-гадовы Андрэй Аляксандраў і яго 31-гадовая сужыцелька Ірына Злобіна са жніўня 2020 году займаліся фінансаваньнем асобаў, якія бралі ўдзел у масавых беспарадках і іншых пратэставых акцыях на тэрыторыі гораду Менску, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў, кампэнсацыі ўтрыманьня ў ЦІП і ІЧУ», — заявіў раней намесьнік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аб прашэньні пра памілаваньне нават ня можа быць гаворкі». Што піша Натальля Хершэ з-за кратаўПаводле яго, з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 году Аляксандраў і Злобіна аплацілі звыш 250 штрафаў розным асобам. Грашовыя сродкі для гэтых мэтаў былі дадзеныя фондам By_Help.
У той жа час праваабаронцы сьцьвярджаюць, што аплата штрафаў не зьяўляецца фінансаваньнем групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На арганізатараў фонду дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій ByHelp завялі крымінальную справу. Стрыжак: гэта не паўплывае на нашую працуАляксандраў і Злобіна пастаўленыя на ўлік у якасьці асобаў, схільных да экстрэмізму.
Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.