Паўночная Карэя адмовілася ўдзельнічаць у сёлетняй Алімпіядзе

Група падтрымкі паўночнакарэйскіх спартоўцаў, архіўнае фота

КНДР ня будзе ўдзельнічаць у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё. Такое рашэньне ўлады КНДР патлумачылі пандэміяй COVID-19, паведаміла агенцыя Yonhap.

«КНДР вырашыла ня ўдзельнічаць у 32-х Алімпійскіх гульнях, каб абараніць спартоўцаў ад глябальнага крызісу ў галіне здароўя, зьвязанага з каранавірусам», — гаворыцца ў заяве Міністэрства спорту КНДР. Рашэньне прынялі яшчэ 25 сакавіка.

Алімпійскія гульні ў Токіё летась перанесьлі на год праз пандэмію, яны пройдуць з 23 ліпеня да 8 жніўня.

На гульні ў Японію ня пусьцяць заўзятараў зь іншых краінаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Герасіменя: Магчыма, беларускім спартоўцам давядзецца выступаць на Алімпіядзе пад нэўтральным сьцягам