Супраць Сяргея Гапона вялі праверку паводле адміністрацыйнага артыкулу 24.23 (абноўлены «народны» артыкул 23.34) за тое, што зладзіў сьвяткаваньне Масьленіцы на сваім падворку каля прыватнага дома ў Крэве 14 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Несанкцыянаванае частаваньне блінамі». Вядомага фатографа выклікалі ў міліцыю за Масьленіцу на ягоным падворкуУ той дзень фатограф запрасіў людзей на Масьленіцу на сваім падворку праз сацыяльныя сеткі. На сьвяткаваньне прыехала некалькі дзясяткаў чалавек. Сам Сяргей падкрэсьліваў, што гэта была менавіта сяброўская сустрэча.
Падчас сьвяткаваньня да дома Сяргея пад’ехалі міліцыянты, яны запрасілі яго на гутарку і паведамілі пра пачатак праверкі паводле артыкулу 24.23 за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Сяргею пагражаў штраф памерам да 4350 рублёў, грамадзкія работы або адміністрацыйны арышт.
15 сакавіка Гапон хадзіў у міліцыю, каб даць пісьмовыя тлумачэньні. У выніку праверка выявіла, што складу злачынства ў дзеяньнях фатографа няма, пратакол на Сяргея Гапона вырашылі не складаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На ліпень пляную ў Крэве новы праект». Размова з фатографам, які трапіў у міліцыю за Масьленіцу на ўласным падворку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 73-гадовага мужчыну асудзілі на 13 сутак за воклічы «Жыве Беларусь». Ён кажа, што мае праблемы з голасам