Польшча выслала з краіны двух беларускіх дыпляматаў у адказ на выдварэньне двух польскіх дыпляматаў з Горадні напярэдадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Варшава адказала на высылку двух польскіх дыпляматаў з Горадні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каму выгадны канфлікт паміж Менскам і Варшавай вакол памяці польскіх жаўнераўУ Беларусі працягваў працаваць судовы канвэер. Сярод прысудаў: 22-гадоваму менчуку Аляксандру Іванову — 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму; 42-гадоваму бабруйчаніну — 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму; жыхару Рэчыцы Ўладзімеру Міхалку — 1 год і 2 месяцы калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Судовы канвэер» 12 сакавіка: 6 гадоў калёніі за падпал «апоркі», 3 гады — за «пагрозы службовым асобам» і іншыя прысудыГрамадзянка Швайцарыі Натальля Хершэ спыніла другую галадоўку, якую абвясьціла 22 лютага, калі да яе зноў перасталі даходзіць лісты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Натальля Хершэ спыніла галадоўку. Яшчэ тры вязьні працягваюць галадацьСупрацоўнікі КДБ затрымалі горадзенскага журналіста Дзяніса Івашына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі журналіста Дзяніса ІвашынаКаля гандлёвага цэнтру «Галерэя» ў Менску 12 сакавіка маўкліва пратэставалі людзі ў чорным адзеньні, з чорнымі парасонамі і чырвонымі стужкамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзі выйшлі ў чорным падтрымаць палітвязьняў. ФОТА