Сёньня Ігару Лосіку, кансультанту Радыё Свабода і адміністратару тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга», выставілі новае абвінавачаньне. Па якім артыкуле — пакуль невядома. Пасьля гэтага на вачах у сьледчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясьціў на знак пратэсту сухую галадоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогер Лосік спрабаваў парэзаць сабе рукі і зноў абвясьціў галадоўку11 сакавіка ў Беларусі працягваў працаваць судовы канвэер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 судоў супраць беларусаў. Самае важнае пра працэсы дняПалітвязень Сяргей Пятрухін, якога трымаюць у сьледчым ізалятары Магілёва, парэзаў сабе вены, пратэстуючы супраць антысанітарыі ў камэры і кантынгенту, зь якім ён мусіць у ёй знаходзіцца. За гэта яго адправілі ў карцар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Сяргей Пятрухін ускрыў вены і трапіў у карцарБлогеру і палітвязьню Сяргею Ціханоўскаму паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу пагражае пакараньне да 15 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскаму прад’явілі канчатковае абвінавачаньне, яму пагражае 15 гадоў турмыТэлеграм-канал прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі паведаміў пра звальненьне Івана Наскевіча з пасады старшыні Сьледчага камітэту. Новым старшынём Сьледчага камітэту Беларусі Лукашэнка прызначыў Дзьмітрыя Гару, які да сёньня працаваў на пасадзе намесьніка генэральнага пракурора.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зьмяніў кіраўніка Сьледчага камітэту, які не завёў ніводнай справы за сьмерці і катаваньні падчас разгонаў пратэстаўМіністэрства замежных спраў Беларусі 11 сакавіка паведаміла часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Марціну Вайцяхоўскаму аб немэтазгоднасьці прысутнасьці на тэрыторыі краіны кіраўніка Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск вырашыў выдварыць яшчэ двух польскіх дыпляматаўЭўрапейскі вяшчальны зьвяз паведаміў Белтэлерадыёкампаніі, што песьня «Я навучу цябе» гурту «Галасы ЗМеста» ў тым выглядзе, у якім яна ёсьць цяпер, ня можа прадстаўляць Беларусь у конкурсе «Эўравізія-2021».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізатар «Эўравізіі»: песьня гурту «Галасы ЗМеста» ў цяперашнім выглядзе ня можа прадстаўляць Беларусь