У лютым вырас унутраны валютны доўг Беларусі

Ілюстрацыйнае фота

У студзені 2021 прададзеных аблігацый было больш, чым за ўвесь 2020 год. У лютым тэмпы росту валютнага доўгу запаволіліся.

Міністэрства фінансаў Беларусі паведаміла, што ў студзені-лютым 2021 году на ўнутраным фінансавым рынку дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі рэалізавалі на суму 695,1 млн даляраў, у тым ліку іменных аблігацый — 682,81 млн даляраў, аблігацый на прад’яўніка — 12,29 млн даляраў.

Праз Беларускую валютна-фондавую біржу прадалі дзяржаўных іменных аблігацый на 3,53 млн даляраў.

У лютым Мінфін прадаў аблігацыі на 68,9 млн даляраў, у студзені — на 626,17 млн даляраў — больш, чым за ўвесь 2020 год.

За ўвесь мінулы год Мінфін прадаў на ўнутраным фінансавым рынку дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму 300 млн рублёў і 463,44 млн даляраў. У тым ліку праз біржу — на 225,56 млн даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі за студзень скараціліся на 265 млн даляраў

У студзені-лютым аблігацыі пераважна куплялі беларускія банкі. Звычайна гэта робіцца дзеля таго, каб падтрымаць складанае фінансавае становішча буйных прамысловых прадпрыемстваў або рэструктураваць іх запазычанасьці.

У пачатку сакавіка кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук прадказваў, што ўлады будуць шукаць магчымасьць разьмясьціць эўрабонды ці будуць закладаць акцыі прадпрыемстваў, каб пакрыць дэфіцыт бюджэту. Ён расьце ў тым ліку з-за спробаў дзяржавы падтрымліваць прадпрыемствы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці будзе распродаж «фамільнага срэбра» Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпазыты забіраюць, прыбытак скарачаецца: што стала з банкаўскай сыстэмай