Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе распродаж «фамільнага срэбра» Беларусі


Наколькі верагодная інфармацыя пра пляны продажу расейцам сыстэмаўтваральных беларускіх прадпрыемстваў — «Беларуськалію», «Гродна Азоту», БМЗ, «Нафтану»? Ці будуць амэрыканскія санкцыі адносна расейскіх пакупнікоў? Колькі часу вытрымае эканоміка Беларусі на наяўных рэзэрвах бязь зьнешніх уліваньняў?

Абмяркоўваюць эканамісты: Алесь Аляхновіч, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях эканомікі, віцэ-прэзыдэнт дасьледчага цэнтру CASE-Belarus, і Зьміцер Крук, старшы навуковы супрацоўнік цэнтру BEROC.

Аляхновіч

  • Чутак пра пляны продажу беларускіх прадпрыемстваў было шмат і 5, і 10 гадоў таму
  • Калі не лічыць «Белтрансгазу», Лукашэнка не прадаў буйныя прадпрыемствы расейцам
  • Я не лічу верагодным продаж расейцам названых прадпрыемстваў — «Беларуськалію», «Гродна Азоту», БМЗ, «Нафтану»
  • Гэта страта кантролю, гэта пэрспэктыва бунту
  • Думаю, што супрацоўнікі «Беларуськалію» паставяцца адмоўна да продажу іх прадпрыемства расейцам
  • Для іх гэта будзе шок
  • У Нацбанку цяпер 7,2 мільярда даляраў ЗВР. Але зь іх толькі 2,7 мільярда — у валюце
  • Беларусь павінна патраціць на абслугоўваньне зьнешняга доўгу 3,3 мільярда даляраў
  • Гэта менш, чым ліквідная частка ЗВР
Алесь Аляхновіч
Алесь Аляхновіч
  • Ёсьць яшчэ доўг дзяржаўных прадпрыемстваў, які большы, чым дзяржаўны доўг
  • Прыклад — БМЗ. Ён павінен выплаціць у лютым сёлета доўг — 1,4 мільярда даляраў
  • Гэта міжнародны крэдыт, улады зьбіраюць грошы з камэрцыйных банкаў
  • Бязь зьнешніх уліваньняў могуць пачацца вялікія праблемы ў дзяржпрадпрыемстваў, а потым і ў бюджэту
  • Я не скажу, што санкцыі ЗША адносна пакупнікоў беларускіх актываў абавязкова будуць, але гэта магчыма, гэта імаверна
  • Санкцыі супраць будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» паказваюць, што калі Амэрыцы нешта вельмі трэба, яна гэта робіць
  • Амэрыканцы фактычна заблякавалі любыя заходнія інвэстыцыі ў «Паўночны паток — 2»
  • Няправільна казаць пра санкцыі толькі супраць расейскага бізнэсу, калі ён захоча купляць беларускія актывы, трэба казаць пра санкцыі супраць любога бізнэсу, які будзе спрабаваць гэта рабіць
  • Пасьля 5 лістапада 2020 году Лукашэнка ня мае легітымнасьці

Крук

  • Я ня бачу, каб нешта істотна зьмянілася, каб прымусіць Лукашэнку тэрмінова прадаваць буйныя прадпрыемствы
  • Сытуацыя цяпер неспрыяльная, але нельга сказаць, што тэрмінова патрэбныя некалькі мільярдаў даляраў
  • Яны не пашкодзілі, але пільнай патрэбы няма, ёсьць яшчэ ЗВР
  • Цяпер рынкавы кошт «Беларуськалію» — ня больш як 2,5 мільярда даляраў
  • Так што продаж гэтага прадпрыемства ніякіх праблемаў не вырашае
Зьміцер Крук
Зьміцер Крук
  • Камэрцыйным прадпрыемствам прасьцей знайсьці грошы на рэфінансаваньне сваіх даўгоў, чым дзяржаве
  • Асаблівасьць эканамічнага становішча — надзвычайная нявызначанасьць, ніколі не было так шмат сцэнараў, па якіх можа пайсьці далейшае разьвіцьцё эканамічнай сытуацыі
  • Цяпер адбываецца апэрацыя па ратаваньні БМЗ
  • Галоўнае пытаньне 2021 году — ці ўдасца ўтрымаць дзяржаўны сэктар, ці змогуць прадпрыемствы гэтага сэктару выплачваць свае крэдыты
  • Калі санкцыі адносна расейскіх пакупнікоў беларускіх актываў ЗША і ўвядуць, то толькі ў межах шырэйшага пакету санкцыяў адносна Расеі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG