Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На колькі Беларусі хопіць золатавалютных рэзэрваў бяз новых пазык? Разьбіраемся


Золата ў зьлітках. Ілюстратыўнае фота.
Золата ў зьлітках. Ілюстратыўнае фота.

7,4 мільярда даляраў — такі аб’ём золатавалютных рэзэрваў мае Беларусь на 1 студзеня.

З выбараў запасы скараціліся на 1,3 мільярда. Падлічваем, на колькі гэтага хопіць.

На што трацяць ЗВР

Са жніўня золатавалютныя рэзэрвы Беларусі (ЗВР) скарачаюцца. Толькі са сьнежня па студзень запасы нязначна вырасьлі. ЗВР складаецца з манэтарнага золата, замежнай валюты ды іншых актываў.

Найбольш са жніўня скарацілася валютная частка ЗВР (у 1,4 раза): было 4,2 мільярда даляраў, стала — 2,9 мільярда.

У бюджэце на 2021 год на абслугоўваньне дзяржаўнага доўгу закладзена 3 мільярды рублёў, або 1,1 мільярда даляраў. Гэта толькі сёмая частка цяперашніх ЗВР. Але рэзэрвы трацяцца ня толькі на даўгі, але і на падтрыманьне стабільнасьці нацыянальнай валюты ды іншыя рэчы. Пра гэта кажа старшы навуковы супрацоўнік Beroc Леў Львоўскі:

«Галоўная функцыя ЗВР — гэта стабілізацыя абменнага курсу. Калі патраціць ЗВР толькі на даўгі, тады рубель стане безабаронным, узмоцніцца валятыльнасьць», — кажа Леў Львоўскі.

На колькі хопіць ЗВР

Ніхто ня можа гарантаваць, што праблем з валютай ня будзе: экспэрты прадракаюць крызісы. Ад таго, ці здарыцца крызіс, залежыць, на колькі хопіць золатавалютных запасаў.

«Зараз нічога не адбываецца, але ёсьць шмат крызісаў, якія насьпяваюць. Яны могуць рэалізавацца, а могуць і не рэалізавацца. Бяз крызісаў ЗВР хопіць на 2 гады, але цяпер пазбаўляцца ад падушкі бясьпекі вельмі недальнабачна. Бо калі будуць крызісныя зьявы, то ЗВР сыдуць хутчэй», — кажа Леў Львоўскі.

Паводле кіраўніка цэнтру Мізэса Яраслава Раманчука, «крытычнага ўзроўню ЗВР цяпер няма».

«На гэты год дакладна яшчэ хопіць, а пасьля ёсьць рэсурсы інфляцый і дэвальвацый. Дня „Ч“, калі ўсё стане, сёлета ня будзе. ЗВР скарачаліся летась, бо дзяржава плаціла па даўгах, а больш не зарабляюць, няма іншых магчымасьцяў браць крэдыты і разьмяшчаць эўрабонды», — кажа Яраслаў Раманчук.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG