Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 2020 год золатавалютныя рэзэрвы Беларусі скараціліся на 1,9 млрд даляраў


Ілюстрацыйнае фота

Найбольшая страта золатавалютных рэзэрваў адбылася ў жніўні ў час прэзыдэнцкіх выбараў і першых пратэстаў. Улады дапускаюць далейшае зьніжэньне аб’ёму рэзэрваў да канца 2021 году яшчэ на 1,5 млрд даляраў.

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі на 1 студзеня 2021 году склалі $ 7 млрд 468,5 млн у эквіваленце і за год скараціліся на $ 1,9 млрд.

У Нацбанку адзначылі, што гэта ў межах прагнозу.

За год рэзэрвы зьнізіліся на 20,5% (з $ 9,4 млрд даляраў).

Нацбанк назваў прычыны зьніжэньня:

  • выплата запазычнасьцяў на суму каля за $ 3,9 млрд,
  • продаж Нацыянальным банкам валюты на таргах.

Найбольш ЗВР страцілі ў сакавіку ($ 1018,4 млн) і жніўні ($ 1399,8 млн) — на піках дэвальвацыйных чаканьняў, выкліканых пандэміяй і палітычным крызісам.

У 2021 годзе рэзэрвы прагназуюць далейшае скарачэньне рэзэрваў да $ 6 млрд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG