У Беларусі са жніўня на 65 футбольных фанатаў завялі крымінальныя справы

Беларускія фанаты, ілюстрацыйнае фота

34 фанаты знаходзяцца пад арыштам. Начальнік ГУБАЗіК заявіў, што іх спрабуюць выкарыстоўваць «куратары з-за мяжы».

Пра крымінальныя справы супраць фанатаў у інтэрвію газэце «СБ» распавёў намесьнік начальніка ГУБАЗіК палкоўнік Міхаіл Бедункевіч. Таксама ён зрэагаваў на байкот матчаў да зьмены ўлады, абвешчаны фанатамі.

«У 2020 годзе актывізаваўся працэс кансалідацыі фанацкіх рухаў з дэструктыўнымі сіламі. Раней колькасьць фанатаў у краіне ацэньвалася намі прыблізна лічбай у 3000 чалавек. Зараз лічба значна паменшылася з-за байкотаў».

Бедункевіч заявіў, што фанатаў спрабуюць выкарыстоўваць «куратары з-за мяжы». Ім нібыта патрабуюцца «навыкі каляфутбольных хуліганаў». Праца ГУБАЗіК, па словах Бедункевіча, накіравана на тое, каб «стрымліваць фанатаў».

Футбольныя фанаты шэрагу беларускіх клюбаў абвясьцілі байкот матчаў з-за палітычнай сытуацыі ў краіне. большасьць актыўных заўзятараў спынілі актыўную падтрымку на матчах яшчэ ў жніўні 2020 году.

Мікіта Крыўцоў, які загінуў пасьля акцыі пратэсту, быў фанатам футбольнага клюбу «Маладэчна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяперашняя палітыка вядзе ў тупік». Футбольны фанат аб рашэньні байкатаваць матчы чэмпіянату Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заўзятары «Крумкачоў» адмовіліся байкатаваць матчы сваёй каманды
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: UEFA пераносіць зь Беларусі «Фінал васьмі» Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе