Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UEFA пераносіць зь Беларусі «Фінал васьмі» Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе


Менск-арэна

Спаборніцтвы, якія павінны былі адбыцца ў Менску з 28 красавіка па 3 траўня, пройдуць у сталіцы Харватыі Заграбе.

«Выканкам UEFA прыняў да ведама эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі і існуючыя абмежаваньні на паездкі ў краіну, якія могуць перашкодзіць некаторым камандам і службовым асобам удзельнічаць у фінале Лігі чэмпіёнаў UEFA па футзале 2020/21», — гаворыцца на сайце футбольнай асацыяцыі.

Тым часам, паводле адкрытых крыніц інфармацыі, ад каранавірусу ў Беларусі памерлі 1930 чалавек. У Харватыі — 5420.

Шукаць альтэрнатыўнае месца для правядзеньня мерапрыемства камітэт нібыта вырашыў пасьля кансультацый зь Беларускай фэдэрацыяй футболу.

На фоне некаторага паляпшэньня эпідэміялягічнай сытуацыі ў Харватыі ўлады краіны з 15 лютага зьнялі некаторыя абмежаваньні на дзейнасьць фітнэс-клюбаў, трэнажорных залаў, курсаў замежных моў, дзіцячых сэкцый, а таксама казіно, букмэкерскіх кантор і клюбаў гульнявых аўтаматаў. Усім рэстаранам і кавярням дазволілі пачаць гандаль напоямі навынас.

У той жа час жыхары краіны мусяць насіць ахоўныя маскі ў транспарце і ва ўсіх закрытых памяшканьнях, а масавыя мерапрыемствы па-ранейшаму пад забаронай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG