5 гадоў у закрытым судзе, забралі машыну за сьцяг, сустрэчы Ціханоўскай у Фінляндыі. Найважнейшае за 3 сакавіка

Падзеі 3 сакавіка.

Колькасьць палітвязьняў павялічылася да 270

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 8 чалавек. Такіх у Беларусі ўжо 270

У Мазыры сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Руслана Парфёнава пасадзілі на 5 гадоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Мазыры сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай пасадзілі на 5 гадоў

Жыхар менскага кварталу «Пірс» павесіў на бальконе бел-чырвона-белы сьцяг. Калі ля дома зьявіліся невядомыя, ён адмовіўся адчыняць дзьверы, а празь нейкі час пад’ехаў эвакуатар і забраў ягоны аўтамабіль.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

За тое, што мянчук адмовіўся зьняць з балькона сьцяг, ДАІ эвакуавала ягоную машыну. ВІДЭА

ЭЗ асудзіў прысуд, вынесены журналістцы Кацярыне Барысевіч і доктару Арцёму Сарокіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ЭЗ: Занадта доўга беларусам адмаўлялі ў асноўных свабодах

Падчас візыту ў Фінляндыю Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам гэтай краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Фінляндыя перагледзіць супрацоўніцтва з кампаніямі, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, — прэс-служба Ціханоўскай

Ад анкалягічнай хваробы мозгу памёр саліст гурту Brutto Сяргей Каралёў (Бразіл)

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Памёр удзельнік гурту Brutto Сяргей Каралёў (Бразіл)

Ганна Асіпенка атрымала 15 сутак арышту за шпацыр пад Салігорскам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Страйкамаўку зь «Беларуськалію» асудзілі на 15 сутак за шпацыр пад Салігорскам

Працягваюць судзіць пэнсіянэрак, якія чыталі беларускія кнігі ў электрычцы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Справа пэнсіянэрак: 15 сутак паводле пастановы, падрыхтаванай яшчэ да пачатку працэсу

Крама Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пад ціскам уладаў пасьля 7 гадоў дзейнасьці ў Менску закрылася крама Symbal.by