Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя перагледзіць супрацоўніцтва з кампаніямі, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, — прэс-служба Ціханоўскай


Прэм'ер-міністарка Фінляндыі Санна Марын (зьлева) і Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы 3 сакавіка 2021
Прэм'ер-міністарка Фінляндыі Санна Марын (зьлева) і Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы 3 сакавіка 2021

«У Беларусі павінны паважацца правы чалавека, а апазыцыю трэба прыцягнуць да сапраўднага дыялёгу для выхаду з крызісу. Фінляндыя працягне падтрымліваць гэтыя намаганьні, у прыватнасьці ў АБСЭ», — напісаў у Твітэры міністар замежных спраў Фінляндыі Пэка Хаавіста па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Хэльсынкі, назваўшы дыскусію «выдатнай».

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, падчас візыту ў Фінляндыю яна таксама сустрэлася з прэзыдэнтам гэтай краіны Саўлі Нііністэ, прэм’ер-міністаркай Саннай Марын, з прадстаўнікамі фінскага парлямэнту і з былой прэзыдэнткай Тарʼей Халанэн.

Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Фінляндыі Саўлі Ніініста 2 сакавіка 2021
Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Фінляндыі Саўлі Ніініста 2 сакавіка 2021

Ціханоўская заклікала Фінляндыю сачыць за справамі палітвязьняў, рэпрэсіямі супраць страйкаму «Беларуськалію», расказала пра апошнія прысуды журналісткам Кацярыне Барысевіч, Кацярыне Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, лекару Арцёму Сарокіну, пра суды над Віктарам Бабарыкам і Сяргеем Ціханоўскім.

Яна таксама падзякавала МЗС Фінляндыі за падтрымку кампаніі па пераносе чэмпіянату сьвету па хакеі зь Менску і заклікала падтрымаць расьсьледаваньне датычнасьці старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава да забойства Рамана Бандарэнкі, пачатае Міжнароднай фэдэрацыяй хакею.

Акрамя таго Ціханоўская прапанавала падтрымаць выключэньне Белтэлерадыёкампаніі з Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу.

«Прадстаўнікі Фінляндыі заявілі, што падтрымаюць чацьвёрты пакет санкцый ЭЗ, пасярэдніцтва АБСЭ ў разьвязаньні палітычнага крызісу ў Беларусі, акажуць дапамогу незалежным СМІ і праваабаронцам, перагледзяць супрацоўніцтва з кампаніямі, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Сьвятланы Ціханоўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG