Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў

На канцэрце гурту «Дай дарогу!», архіўнае фота

Усім прысутным пагражалі АМАПам.

Вядомы берасьцейскі гурт «Дай дарогу!» плянаваў увечары 2 сакавіка запісаць відэа для онлайн-фэсту «Артысты перамогі», які ладзіць Беларускі фонд культурнай салідарнасьці.

Дзеля гэтага музыкі прыехалі ў адзін зь менскіх клюбаў. Але за гадзіну да пачатку здымак клюб наведала міліцыя. Яна запатрабавала разысьціся, іначай усіх прысутных затрымае АМАП.

Здымачная каманда праекту і музыкі цяпер у бясьпецы. А вось здыманьне відэа перанесьлі на няпэўны тэрмін.

Гурт «Дай дарогу!» — сярод тых, хто выступае за новыя выбары ў Беларусі. У прыватнасьці, запісаў песьню «Бусел», якая стала адным з музычных сымбаляў беларускага пратэсту. На яе існуе і беларускамоўны кавэр.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Агульнанацыянальны рух проста так не спыніць». Нарвэжац дасьледуе беларускія пратэсты і іх музыку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расказваем пра гурт «Разьбітае сэрца пацана», які арыштавалі падчас канцэрту ў Смалявіцкім раёне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 23 студзеня стартуе онлайн-праект #АртыстыПерамогі. Першым выступіць рагачоўскі Тor Band