Суды за канцэрт «Разьбітага сэрца пацана», анонс закону аб замежных агентах, Макей пра бчб-сьцяг. Найважнейшае за 15 лютага

Aфіша канцэрту «Разьбітае сэрца пацана», які сілавікі палічылі несанкцыянаваным мітынгам. 13 лютага 2021 году

Судзяць музыкаў і гледачоў разагнанага канцэрту гурту «Разьбітае сэрца пацана», да адказнасьці прыцягнутыя 59 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 15 дзён арышту. Судзяць музыкаў і гледачоў разагнанага канцэрту гурту «Разьбітае сэрца пацана»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спачатку ўсе думалі, што гэта шоў ад гурту». Як гледачоў і музыкаў арыштавалі на базе адпачынку «Агеньчык» і асудзілі

У Берасьці пачаўся разгляд крымінальнай справы за пасьлявыбарчыя пратэсты 10 жніўня, на лаве падсудных — 10 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці за «масавыя беспарадкі» судзяць 10 чалавек. Сваякам падсудных не хапіла месца ў залі

15 лютага беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 10 чалавек, якіх абвінавачваюць у масавых беспарадках і грубым парушэньні грамадзкага парадку ў сувязі з пратэстамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 10 чалавек. Усяго такіх ужо 256

Сьледзтва ў справе затрыманай перакладчыцы Вольгі Калацкай скончылася, неўзабаве справу перададуць у суд

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нібыта ўдарыла Азаронка. Перакладчыцы Вользе Калацкай пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі

Адвакатку Марыі Калесьнікавай Людміла Казак хочуць пазбавіць адвакацкай ліцэнзіі за адміністрацыйнае правапарушэньне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, за што адвакатку Марыі Калесьнікавай хочуць пазбавіць ліцэнзіі

КДБ унёс у сьпіс асобаў, датычных да тэрарызму, чальцоў групаў Аўтуховіча і Аліневіча

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унёс 17 беларусаў у пералік асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці. Хто гэта?

Паводле намесьніка старшыні сталай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча, закон аб замежных агентах будзе разгледжаны ўжо на вясновай сэсіі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў пачала працу над законапраектам аб замежных агентах, — Гайдукевіч

У Беларусі завялі больш за 1800 крымінальных спраў у сувязі з выбарамі прэзыдэнта і пратэстамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі завялі больш за 1800 крымінальных спраў у сувязі з выбарамі прэзыдэнта і пратэстамі

Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў пракуратуру Латвіі просьбу аб выдачы экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Валера Цапкалы для прыцягненьня яго да крымінальнай адказнасьці

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура накіравала ў Латвію запыт аб выдачы Цапкалы

Міністар замежных справаў Уладзімер Макей у інтэрвію РБК заявіў, што пытаньне аб стаўленьні да бел-чырвона-белага сьцяга павінныя вырашыць гісторыкі на адмысловай дыскусіі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімер Макей: «З МЗС звольніліся ня болей за 5-6% супрацоўнікаў»