Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў пачала працу над законапраектам аб замежных агентах, — Гайдукевіч


Алег Гайдукевіч

Пра гэта сёньня паведаміў намесьнік старшыні сталай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч

«Закон аб замежных агентах будзе разгледжаны, упэўнены, ужо на вясновай сэсіі. Пасьпеем. Адпаведная работа ўжо пачалася», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

З прапановай прыняць закон аб замежных агентах Гайдукевіч выступіў на Ўсебеларускім народным сходзе 12 лютага. Паводле ягоных словаў, якія цытуе агенцтва ТАСС, такі закон патрэбны, бо ў дачыненьні да Беларусі «ідзе непрыхаванае ўмяшаньне ў яе справы, а таксама вядзецца інфармацыйная вайна».

Беларускія дэпутаты і раней паведамлялі, што гатовыя разгледзець і прыняць закон аб замежных агентах. У сьнежні старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што досьвед Расеі ў галіне прыняцьця закону аб замежных агентах можа спатрэбіцца Беларусі пры распрацоўцы ўласнага законапраекту. Ён растлумачыў, што расейскі досьвед будзе карысны для Беларусі, бо сацыяльная і палітычная сытуацыя ў абедзьвюх краінах падобная.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG