Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі завялі больш за 1800 крымінальных спраў у сувязі з выбарамі прэзыдэнта і пратэстамі


Пратэсты ў Пінску 9 жніўня 2020
Пратэсты ў Пінску 9 жніўня 2020

Праваабаронцы назвалі артыкулы, па якіх найчасьцей заводзяць крымінальныя справы супраць праціўнікаў Лукашэнкі.

З пачатку кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі 2020 году, амаль за дзевяць месяцаў, у краіне завялі больш за 1800 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзыдэнцкай гонкі, актывістаў іхных штабоў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасьля выбарчай кампаніі, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

У канцы студзеня Міністэрства ўнутраных спраў расказала пра 1750 «злачынстваў, зьвязаных з масавымі беспарадкамі, пагрозамі, гвалтам, супрацівам». Зь іх 667, паводле МУС, — у дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Згодна са зьвесткамі праваабаронцаў, самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы з траўня 2020 году:

  • 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) — сама меней 182 фігуранты спраў па гэтым артыкуле;
  • 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) — справы па гэтым артыкуле масава заводзілі супраць актывістаў у траўні і ліпені («Справа Ціханоўскага», альбо «Горадзенская справа», «справа 14 ліпеня»). Таксама пасьля акцыі на Дзяды ў Менску;
  • 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак);
  • 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • 243 КК РБ (Ухіленьне ад сплаты падаткаў) — па гэтым эканамічным артыкуле затрымлівалі актывістаў штабу Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту;
  • 339 КК РБ (Хуліганства).

Таксама вядома пра завядзеньне крымінальных спраў за паклёп, абразу прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў міліцыі (арт. 188, 369 КК РБ і інш.). Па дадзеных, апублікаваных ГУУС МУС, на пачатак студзеня 2021 году заведзены 332 крымінальныя справы па гэтых дыфамацыйных артыкулах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG