Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усіх не пасадзяць!» Да чаго прывядуць драконаўскія папраўкі ў заканадаўства


Да чаго прывядзе рэалізацыя заплянаваных уладамі зьменаў у заканадаўства? Наколькі гэтыя зьмены адпавядаюць Канстытуцыі? Навошта ўладам гэтыя зьмены, калі і бязь іх маштабы рэпрэсіяў беспрэцэдэнтныя? Ці могуць улады пайсьці на амністыю як на палітычнае рашэньне крызісу?

На гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» адказваюць юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Бяляцкі

  • Ня трэба было б прымаць гэтыя юрыдычныя навацыі, калі б улада мела грамадзкую падтрымку
  • У жніўні 2020-га Лукашэнка прайграў выбары з разгромным лікам
  • Гэтыя зьмены ў заканадаўстве — паказьнік таго, што крызіс у краіне працягваецца
  • Найперш гэтыя папраўкі — гэта псыхалягічны ціск на грамадзтва, каб стварыць адчуваньне безнадзейнасьці
  • У іх і цяпер хапае артыкулаў і супраць пратэстоўцаў, і супраць апазыцыі, і супраць журналістаў і блогераў
  • Артыкул аб паклёпе і цяпер актыўна ўжываецца супраць блогераў і звычайных камэнтатараў у сацсетках
  • Крымінальных справаў распачата каля 2000
  • Найбольш небясьпечнымі мне падаюцца папраўкі ў артыкул аб экстрэмізьме
  • Паводле артыкула аб дыскрэдытацыі РБ яшчэ ніхто ня быў асуджаны. Ён існуе ўжо гадоў 15. Былі два пракурорскія папярэджаньні, і ўсё
Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
  • Усіх не пасадзіш! Сёньня гэта і Навальны сказаў. Гэтыя зьмены — пустышка, якая ня будзе працаваць
  • Дзяржава ў сэнсе рэпрэсіяў працуе на мяжы магчымасьцяў
  • Цяперашняя сыстэма не пацягне сталінскі маштаб рэпрэсіяў
  • На сёньняшні дзень колькасьць палітвязьняў — 220, пад крымінальным перасьледам каля 2000
  • Ці трэба ўводзіць ваеннае становішча, як цяпер вайскоўцы ў М’янме
  • Улады працуюць паводле схемы 2010–2011 гадоў. Спачатку шмат людзей затрымалі, пасьля судоў большая частка зь іх была памілаваная, але пры ўмове прызнаньня сваёй віны
  • Такое рашэньне насьпявае
  • Мы мелі ў студзені 50 крымінальных прысудаў, і каля 100 прысудаў было ў 2020 годзе

Пастухоў

  • Дзяржава нахабна замахваецца на правы чалавека, на свабоду выказваньня, права мірна зьбірацца
  • Дзяржава перайшла межы дапушчальнага
  • Калі гэтыя зьмены ў заканадаўстве зацьвердзяць, грамадзяне будуць безабароннымі
  • Дзіўна, што ініцыятарам паправак стала пракуратура. Яе справа — назіраць за выкананьнем закону
  • Замест гэтага яна парушае закон, ініцыюе драконаўскія папраўкі
Міхаіл Пастухоў
Міхаіл Пастухоў
  • Артыкул пра дыскрэдытацыю Беларусі вельмі нагадвае артыкул у заканадаўстве СССР аб антысавецкай прапагандзе і агітацыі
  • Папраўкі даюць магчымасьць прыцягваць нязгодных да адказнасьці за любыя дзеяньні
  • Сфэра крымінальнай адказнасьці будзе істотна пашыраная, гайкі закручваюцца да мяжы
  • У папраўках адказнасьць закладзеная з запасам, у пэўнай ступені гэта прэвэнтыўны ход, каб людзі спалохаліся
  • Пытаньне з вызваленьнем палітвязьняў уладам давядзецца вырашаць
  • Стане зразумела, што палітычны крызіс у Беларусі трэба вырашаць шляхам дыялёгу
  • Будзе ўзмацняцца ціск краінаў Эўропы і ЗША і, магчыма, Расеі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG