Інфармацыя пра галадоўку ня фэйк. Сваякі палітвязьня адказалі МУС

Алег Рубец

МУС назвала «фэйкам» інфармацыю пра галадоўку пінскага палітвязьня Алега Рубца.

Праваабаронцы цэнтру «Вясна» зьвярнуліся да родных палітвязьня, якія са спасылкай на адваката заявілі, што інфармацыя пра галадоўку праўдзівая.

Затрыманы 10 жніўня ў Пінску Алег Рубец на працягу некалькіх месяцаў знаходзіцца ў СІЗА №6 г. Баранавічы. З прычыны адсутнасьці лістоў ад сяброў і блізкіх 3 лютага ён абвясьціў галадоўку. Пасьля гэтага яго зьмясьцілі ў карцар. Пра гэта стала вядома ад сваякоў палітвязьня.

Алег Рубец скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам па адпрацоўцы. Быў фанатам футбольнага клюбу «Волна». Яго затрымалі ў Пінску 10 жніўня і моцна пабілі. Рубца падазраюць у справе аб масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэксу).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 18-гадовага палітвязьня Алега Рубца зьмясьцілі ў карцар пасьля галадоўкі