У канцы лютага Лукашэнка паедзе да Пуціна. Па грошы

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, Сочы, 14 верасьня 2020

Паводле крыніц «Коммерсанта», сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна можа адбыцца ў Сочы 22 ці 25 лютага.

Газэта адзначае, што ў цэнтры абмеркаваньня будзе знаходзіцца тэма фінансавай дапамогі. Беларускі бок, кажуць крыніцы «Коммерсанта» у расейскім урадзе, хацеў бы атрымаць доступ да рэшты сродкаў, выдзеленых Масквой на будаўніцтва БелАЭС — гаворка ідзе пра суму, якая перавышае 3 мільярдаў даляраў.

Увесь крэдыт на будаўніцтва БелАЭС складаў 10 мільярдаў даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крэмль будзе да апошняга змагацца за Лукашэнку», — Аркадзь Мошэс

Мінулым разам Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ў Сочы 14 верасьня 2020 году. Тады было абвешчана, што Расея дае Беларусі крэдыт у памеры 1,5 мільярда даляраў.