Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Лукашэнка маюць намер праводзіць сумесныя вучэньні штомесяц 


Сяргей Шайгу і Ўладзімір Пуцін
Сяргей Шайгу і Ўладзімір Пуцін

Дэлегацыя Міністэрства абароны Расеі на чале з кіраўніком ведамства Сяргеем Шайгу абмяркоўве ў Менску пытаньні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, паведамляе «Інтэрфакс».

Напярэдадні ў Беларусь прыбылі расейскія вайскоўцы для ўдзелу ў сумесных тактычных вучэньнях «Славянскае братэрства — 2020». Да іх мусілі далучыцца і падразьдзяленьні з Сэрбіі, але пад ціскам Эўразьвязу адмовіліся.

14 верасьня ў Сочы адбылася сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Расейскі прэзыдэнт тады заявіў, што краіны працягнуць супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры.

«Мы павінны працягваць працу ў абароннай сфэры, я маю на ўвазе найперш абаронныя прадпрыемствы, тут у нас вялікая каапэрацыя, прычым у досыць адчувальных абласьцях. У нас ёсць плян, ён будзе ажыцьцяўляцца. Цягам году і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расеі практычна кожны месяц прадугледжаны мерапрыемствы. Як плянавалі раней, так усё і будзем рабіць», — адзначыў Пуцін.

У сваю чаргу Лукашэнка адзначыў, што ў Расеі і Беларусі могуць быць рознагалосьсі ў розных пытаньнях, але толькі ня ў тэме абароны і бясьпекі.

«Мы ні ў кога не павінны пытаць, праводзіць ці не праводзіць у нас вучэньні. Мы праводзілі і будзем праводзіць», — паабяцаў беларускі кіраўнік.

Ён прапанаваў Пуціну даць распараджэньне міністру абароны Расеі пра тое, каб сплянаваць праграму сумесных вучэньняў на гады наперад. Пры гэтым запэўніў, што кіраўнік беларускага вайсковага ведамства такое ўказаньне ўжо атрымаў.

«Нам ні ў якім разе нельга азірацца на тое, што нам скажуць. Яны з намі ня лічацца (NATO. — РС), не глядзяць на нашыя насцярожанасьці, праводзяць вучэньні, калі хочуць. Таму мы гэтаксама, калі вы падтрымаеце гэты тэзіс, не напружваючы абстаноўку вакол, будзем рыхтаваць свае арміі, каб калі, ня дай Бог, гэтаму можна было супрацьстаяць», — падсумаваў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG