Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што сказаў Пуцін падчас перамоваў з Лукашэнкам: крэдыт, АДКБ, канстытуцыйная рэформа


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

У Сочы сустракаюцца Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Сустрэча праходзіць на фоне пратэстаў, якія ў Беларусі працягваюцца больш за месяц. Журналісты назвалі гэтую сустрэчу «максымальна закрытай». Якія тэзы агучылі на «публічнай» частцы?

  • Беларусы самі, без падказак звонку, павінны разабрацца ў сытуацыі, якая склалася ў краіне
  • Масква застаецца прыхільнай усім дамоўленасьцям зь Беларусьсю, у тым ліку дамоўленасьці па АДКБ і «саюзнай дзяржаве»
  • Расея дасьць Беларусі крэдыт на $1,5 млрд
  • Пасьля вучэньняў расейскія вайскоўцы вернуцца зь Беларусі дадому
  • Крэмль ведае аб прапанове Лукашэнкі пачаць працу над рэформай Канстытуцыі. «Лічу, што гэта лягічна, своечасова, мэтазгодна», — сказаў Пуцін.

Пасьля гадзіны непублічных перамоваў гэта агучылі на «публічнай» частцы. Затым перамовы аднавіліся ў закрытым фармаце, трываюць тры зь лішкам гадзіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG