Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заяўляў, што Расея дасьць мільярд, Пуцін даў нават больш 


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

Падчас сустрэчы ў Сочы кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна расейскі лідэр паведаміў, што Расея дае Беларусі крэдыт у памеры 1,5 мільярда даляраў. Раней Лукашэнка казаў, што Расея дасьць 1 мільярд.

Аднак да канца году Беларусь павінна заплаціць па зьнешніх крэдытах 2 мільярды даляраў, прыкладна чвэрць ад наяўных валютных рэзэрваў. Паколькі гэтая запазычанасьць — пераважна перад Расеяй, то атрымліваецца, што РФ проста прафінансуе запазычанасьць Беларусі сабе самой.

Лукашэнка падчас перамоваў з Пуціным выказаўся наконт замежнага ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі: «Калі некаму з-за мяжы хочацца пачасаць рукі — можам пачасаць».

У сваю чаргу, Пуцін ухваліў ідэю Лукашэнкі пачаць працу па зьмене Канстытуцыі: «Лічу, што гэта лягічна, своечасова і мэтазгодна», — сказаў ён.

Лукашэнка дадаў, што «трэба шчыльней трымацца са старэйшым братам і супрацоўнічаць па ўсіх пытаньнях».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG