Прадстаўнік Эўракамісіі Пэтэр Стана акрэсьліў афіцыйную пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні Ўсебеларускага народнага сходу, які Лукашэнка плянуе правесьці ў Менску 11-12 лютага.
Пэтэр Стана падкрэсьліў, што народ Беларусі павінен мець магчымасьць вызначаць будучыню сваёй краіны і ня быць аб’ектам «гвалтоўных рэпрэсій, карных захадаў, перасьледу і катаваньняў», паведамляе Deutsche Welle.
«Таму мы ня лічым так званы „народны сход“ шляхам, які вядзе да легітымнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі».
Прадстаўнік Эўракамісіі чарговы раз заклікаў улады краіны неадкладна пачаць «сапраўдны і інклюзыўны нацыянальны дыялёг, за якім ідуць празрыстыя і вартыя даверу выбары».
Таксама Пэтэр Стана паведаміў, што дэлегацыя Эўразьвязу не зьбіраецца наведваць сход, але будзе сачыць за яго хадой і вынікамі, каб потым зрабіць свае высновы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эўразьвяз разглядае 4 варыянты палітыкі адносна Беларусі: ад «пачакай і паглядзі» да амаль поўнага замарожваньня адносінаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Латвіі найбуйнейшы сьпіс санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — 155 чалавекГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ці прызнае Эўразьвяз Ціханоўскую прэзыдэнтам?ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША: «Усебеларускі сход» ня мае ніякай легітымнасьці