Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі найбуйнейшы сьпіс санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — 155 чалавек


Сьцяг Латвіі
Сьцяг Латвіі

Штаб Сьвятланы Ціханоўскай назваў чацьвёрты пакет санкцый супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі «пытаньнем тыдняў». 208 чалавек ужо ў чорных сьпісах, больш за ўсё абмежаваньняў увялі краіны Балтыі.

Прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Валер Кавалеўскі расказаў аб падрыхтоўцы чацьвёртага пакету санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў. На дадзены момант штаб палітыка чакае «канкрэтных крокаў» ад Злучаных Штатаў і Эўразьвязу.

У сьпісе пададзеныя імёны асобаў, якія «ўдзельнічаюць у рэпрэсіях супраць беларусаў, парушаюць правы работнікаў і падтрымліваюць машыну рэпрэсій фінансава».

Краіны Эўразьвязу, Вялікая Брытанія, Канада і ЗША ўжо ўвялі санкцыі супраць 208 чыноўнікаў, сілавікоў і ідэолягаў Беларусі. Але толькі 13 чалавек знаходзяцца ў санкцыйных сьпісах усіх краін. Гэта Хазабек Атабекаў, Аляксандар Барсукоў, Алена Дмухайла, Лідзія Ярмошына, Вадзім Іпатаў, Генадзь Казакевіч, Юры Караеў, Іван Кубракоў, Аляксандар і Віктар Лукашэнкі, Пятро Міклашэвіч, Юры Назаранка, Алег Сьліжэўскі.

Найвялікшы санкцыйны сьпіс «памагатых рэжыму» склала Латвія — 155 чалавек. Эстонія ўнесла ў свой сьпіс 154 прозьвішчы, Літва — 148. Пад санкцыямі Эўразьвязу амаль удвая меней асобаў — 88, Вялікай Брытаніі — 61, Канады і Швайцарыі — па 55, ЗША — 25.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG