Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША: «Усебеларускі сход» ня мае ніякай легітымнасьці


Філіп Рыкер (крайні зьлева) наведвае Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў Празе, кастрычнік 2019 г.

Філіп Рыкер, памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі, 6 лютага выказаў словы салідарнасьці зь беларусамі, якія змагаюцца з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы адзначаем вартую захапленьня сілу і трываласьць беларусаў, якія патрабуюць, каб іх голас быў пачуты», — сказаў ён у звароце, запісаным для онлайн-канфэрэнцыі «Салідарнасьць зь Беларусьсю».

Згадваючы пра «ўсебеларускі сход», скліканы Аляксандрам Лукашэнкам на 11 лютага, Рыкер адзначыў:

«Гэтая канфэрэнцыя ня можа прэтэндаваць на ніякую легітымнасьць як форум для нацыянальнага дыялёгу, калі яна выключае погляды большасьці народу, уключна з тымі, якія прадстаўляюць пратэставы рух».

Рыкер дадаў, што ЗША будуць далей патрабаваць, каб рэжым Лукашэнкі ўступіў у «адкрыты дыялёг» зь Сьвятланай Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Рыкер заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць гвалт у дачыненьні да мірных пратэстоўцаў.

Філіп Рыкер згадаў пра палітвязьня і блогера Ігара Лосіка, які нядаўна закончыў шасьцітыднёвую галадоўку. «Я захапляюся мужнасьцю спадара Лосіка і яго адданасьцю справе», — дадаў памочнік дзяржсакратара ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG