За адміністраваньне тэлеграм-каналу падлетку прысудзілі 2 гады спэцустановы закрытага тыпу

Пратэставая актыўнасьць у Гомлі, архіўнае фота

Два гады ў спэцыяльнай вучэбна-выхаваўчай установе закрытага тыпу — такі прысуд вынесьлі ў Гомлі 15-гадоваму падлетку.

Пра гэта бяз згадваньня прозьвішча асуджанага паведаміла тэлерадыёкампанія «Гомель».

Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён стварыў і напаўняў «паклёпніцкімі зьвесткамі аб праваахоўніках Гомельшчыны» тэлеграм-канал «Данные карателей Беларуси».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі пасьля ператрусу міліцыя забрала кавалак пенаплясту і пяць тысяч даляраў

Таксама сьцьвярджаецца, што праз данаты на падтрымку каналу ён сабраў больш за 5000 расейскіх і 1500 беларускіх рублёў, якія цяпер пойдуць на карысьць дзяржавы.

Вядома, што падлетак жыў у адным з райцэнтраў вобласьці і вучыўся ў Гомлі ў каледжы.