Дата дня
21 студзеня 1950 году памёр Джордж Оруэл, ангельскі навэліст і журналіст. Оруэл увайшоў у сусьветную літаратуру як аўтар антыўтопіяў «Фэрма» і «1984».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Оруэлаўская Беларусь»Таксама ў гэты дзень
1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі пакаралі сьмерцю былога караля Людовіка XVI.
1954 — у ЗША спусьцілі на ваду першую ў сьвеце атамную падводную лодку «Наўтылюс».
1965 — у Менску адкрылі першы ў Беларусі Палац шлюбаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1818 — Адам Кіркор, беларускі археоляг і выдавец.
Адам Кіркор
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 500 найлепшых кніг за 500 гадоў1905 — Крыстыян Дыёр, францускі кутур’е.
1923 — Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст.
1941 — Плясіда Дамінга, гішпанскі сьпявак.
1953 — Пол Ален, амэрыканскі бізнэсмэн, заснавальнік Microsoft.
У памяці
1924 — памёр Уладзімір Ленін, лідэр расейскай рэвалюцыі 1917 году і першы кіраўнік савецкай дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 90-я forever. Чаму ня зьнесьлі помнік Леніну1926 — памёр Язэп Салавей, беларускі нацыянальны дзяяч і журналіст.
1938 — загінуў у ГУЛАГу беларускі паэт Янка Туміловіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выкрэсьлівалі словы «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ». Прыбралі слова «вусаты». Журналісты расказалі аб працы ў дзяржаўных СМІ