Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90-я forever. Чаму ня зьнесьлі помнік Леніну


«Дзевяностыя forever» – новы відэацыкль Свабоды. Абвяшчэньне незалежнасьці і інтэграцыя з Масквой, дэмакратызацыя і рэпрэсіі, закон аб мовах і русыфікацыя, гіпэрінфляцыя і ўласныя грошы, візыт амэрыканскага прэзыдэнта і гвалтоўныя зьнікненьні – 1990-я ў Беларусі былі рознымі для розных людзей. Яны даўно мінулі, але іх дасягненьні і іх памылкі ўплываюць на сёньняшняе жыцьцё.

7 лістапада 1990 году ў Менску на плошчы Леніна адбыўся антыкамуністычны мітынг. Улады БССР абвінавацілі яго арганізатараў у экстрэмізьме і пачалі крымінальную справу.

Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

  • 7 лістапада 1990 года пасьля афіцыйнай дэманстрацыі тысячы актывістаў БНФ прарвалі міліцэйскі кардон і ўсклалі да помніка Леніну «дары» – калючы дрот і ГУЛАГаўскую робу
  • Лідэр БНФ Зянон Пазьняк зрабіў моцны сымбалічны жэст, напамінак пра тое, хто быў Ленін і што рабіла кампартыя
  • У БССР далёка ня ўсе падтрымалі антыкамуністычны мітынг
  • Супраць удзельніка мітынгу Валерыя Сядова пачалі крымінальную справу, ён быў арыштаваны і трымаў галадоўку
  • Каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці Пазьняка, было апытана 800 сьведкаў
  • У Беларусі помнікі Марксу і Леніну каля будынку былога ЦК КПБ былі зьнесеныя ў 1992
  • Значная частка насельніцтва ў пачатку 1990-х гадоў у Беларусі зруйнаваньне помнікаў Леніну не ўспрымала пазытыўна
  • Ва Ўсходняй Эўропе на пачатак 1990-х практычна ўсе помнікі Леніну і камуністычным правадырам былі зьнесеныя

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG