Нягледзячы на моцныя маразы, месцамі да мінус 29 градусаў, у Беларусі абыліся акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Найбольш масавыя прайшлі ў Менску, дзе яны пачаліся ад самай раніцы ў розных раёнах гораду з выкарыстаньнем нацыянальнай бел-чырвона-белай сымболікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы пераможам!» 17 студзеня ў марознай Беларусі прайшлі нядзельныя маршы, пікеты і флэшмобы. АсноўнаеБеларусы Барсэлёны запісалі відэа, на якім прадэманстравалі свае лісты Ігару Лосіку, накіраваныя ў сьледчую турму Жодзіна, дзе ўтрымліваюць палітвязьня. Яны таксама папрасілі журналіста спыніць галадаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску, Баранавічах, Воршы, Кракаве і Барсэлёне прайшлі акцыі салідарнасьці з палітвязьнем Ігарам Лосікам, які галадае 34 дніАд каранавірусу памёр доктар гістарычных навук Леанід Лыч, які дасьледаваў пытаньні сацыяльна-клясавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX–XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагодзьдзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр гісторык Леанід Лыч, абаронца беларускай мовы. У яго быў каранавірусСавет Міністраў Беларусі прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіраваньня буйных гаспадарчых таварыстваў, у якіх страйкавалі работнікі. Адпаведную пастанову афіцыйна апублікавалі на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы на буйных прадпрыемствах. Іх работнікі страйкавалі пасьля выбараўРасейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны прыляцеў з Бэрліну ў Маскву. Самалёт з апазыцыянэрам прызямліўся ў аэрапорце Шарамецьцева, а ня Ўнукава, як чакалася. У аэрапорце Шарамецьцева Навальнага затрымалі на пашпартным кантролі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксея Навальнага затрымалі ў аэрапорце ў Маскве. Жывы этэр