Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы пераможам!» 17 студзеня ў марознай Беларусі прайшлі нядзельныя маршы, пікеты і флэшмобы. Асноўнае


Акцыя пратэсту жыхароў Кобрыні, 17 студзеня.
Акцыя пратэсту жыхароў Кобрыні, 17 студзеня.

Як прайшоў 162-і дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Акцыі адбыліся, нягледзячы на моцныя маразы, якія прыйшлі ў Беларусь, месцамі да мінус 29 градусаў.

Акцыі пратэсту 17 студзеня былі найбольш масавымі ў Менску, дзе яны пачаліся ад самай раніцы ў розных раёнах гораду з выкарыстаньнем нацыянальнай бел-чырвона-белай сымболікі.

Адзін з дваровых маршаў у Менску. 17 студзеня.
Адзін з дваровых маршаў у Менску. 17 студзеня.

Агулам, паводле падлікаў агенцтва БелаПАН, 17 студзеня ў Менску і іншых гарадах Беларусі прайшло больш за тры дзясяткі акцый пратэсту, пра якія ёсьць фота- і відэасьведчаньні.

Так, у Менску акцыі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і задушэньня іншадумства прайшлі ў менскіх мікрараёнах Малінаўка, Чкалаўскі, Паўднёвы Захад, Брылевічы, Міхалова, Лебядзіны, Курасоўшчына, Лошыца, Каменная Горка, Уручча.

Адразу некалькі ранішніх маршаў прайшлі ў Заводзкім раёне Менску.

Акцыя таксама прайшла каля менскага Палаца спорту. Дваровыя маршы правялі жыхары вуліц Маякоўскага, Захарава, Пуліхава, Антонаўская, Янкі Маўра.

Акцыю супраць гвалту правялі ў вайсковым гарадку Ўручча, а таксама пасёлках Шчомысьліца, Замасточча, Хацежына паблізу Менску. У адным з мікрараёнаў сталіцы прайшоў марш у падтрымку палітвязьня Мікалая Дзядка.

Пікет у Менску, 17 студзеня.
Пікет у Менску, 17 студзеня.

Флэш-моб са словамі зь верша Янкі Купалы правялі ў менскім мікрараёне Брылевічы.

Акцыі таксама прайшлі ў Берасьці, Баранавічах (Берасьцейская вобласьць), Віцебску, Гомелі, Горадні, Жабінцы (Берасьцейская вобласьць), Барысаве, Жодзіне, Сёмкаве і Заслаўі (Менская вобласьць), Наваградку (Горадзенская вобласьць) Рэчыцы (Гомельская вобласьць). Жыхары Оршы (Віцебская вобласьць) раніцай правялі акцыю ў падтрымку​ Паўла Севярынца, Ігара Лосіка і іншых палітвязьняў.

Жыхары Жодзіна (Менская вобласьць) прынялі ўдзел у танцавальным флэшмобе Jerusalema.

Людзі скандавалі падчас шэсьцяў: «Жыве Беларусь!», «Пошёл вон, ты и твой ОМОН!», «Верым! Можам! Пераможам!», «Уходи, крыса!», «Пора менять лысую резину!», «Мы пераможам!»

У сьнежні і студзені людзі не праводзяць адзінай масавай акцыі ў Менску зь меркаваньняў бясьпекі. Сілавікі не пасьпяваюць разганяць дваровыя акцыі, якія не кіруюцца з аднаго цэнтру. Затрыманых цяпер мала, станцыі мэтро не зачыняюцца, мабільны інтэрнэт не адключаюць.

17 студзеня валянтэры ініцыятывы «Сьпісы затрыманых» па стане на 7 гадзін раніцы 18 студзеня сабралі прозьвішчы 18 затрыманых на акцыях пратэсту. У сьпісе затрыманых Анастасія Калашнікава, фэльчар выязной брыгады хуткай дапамогі, шматразовая чэмпіёнка і прызэр чэмпіянату Беларусі ў тайскім боксе і кікбоксінгу, прызэр міжнародных турніраў, паведамляе Tut.by.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра затрыманьне ў Грдані генэральнага дырэктар СТАА «Квінфуд» Валера Загорскага.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG