Рэнэ Фазэль пра магчымасьць чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі: «Павінен здарыцца цуд»

Аляксандар Лукашэнка і Рэнэ Фазэль на сустрэчы 11 студзеня

Кіраўнік Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі Рэнэ Фазэль у інтэрвію sportschau.de на пытаньне, ці магчыма правесьці чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску, сказаў: «Вельмі складана, вельмі складана. Я магу амаль сказаць, што павінен здарыцца цуд».

Фазэль таксама заявіў, што яму гарантавалі, што фатаграфіі сустрэчы з Лукашэнкам не апублікуюць.

Фазэль сказаў, што сфатаграфаваўся зь Дзьмітрыем Баскавым, бо той яго папрасіў.

«Я і падумаць ня мог, што ён будзе выкладаць іх у публічны доступ, — сказаў Фазэль. — У такіх сытуацыях разумееш, што табой маніпулююць».

Рашэньне, ці пераносіць чэмпіянат зь Беларусі, мае прыняць рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею пры канцы студзеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці абхітрыць Лукашэнка Рэнэ Фазэля
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа Баскава і пратэсты каля Менск-арэны». Што яшчэ хвалюе Федэрацыю хакею Беларусі перад чэмпіянатам сьвету