Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справа Баскава і пратэсты каля Менск-арэны». Што яшчэ хвалюе Федэрацыю хакею Беларусі перад чэмпіянатам сьвету


 Талісман Чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году
Талісман Чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва сьцьвярджае, што атрымала прэзэнтацыю, падрыхтаваную Фэдэрацыяй хакею Беларусі да візыту кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэля.

Сапраўднасьць дакумэнту, як падкрэсьлівае тэлеграм-канал НАК, пацьвярджаецца прадстаўленымі тэзісамі, якія Лукашэнка і Фазэль выкарыстоўвалі ў зносінах са СМІ.

Першым пунктам у пераліку пытаньняў значацца абвінавачваньні на адрас старшыні Фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава, якога апазналі сярод нападнікаў два месяцы таму на Рамана Бандарэнку, які неўзабаве пасьля гэтага памёр.

Сярод іншых пытаньняў:

  • Спартоўцы ў турме ў Беларусі
  • Выключэньне спартоўцаў з клюбаў і трэніровачнага працэсу
  • Масавыя пратэсты каля «Менск-Арэны» і рэпартажы блогераў і журналістаў пра гэта
  • Рызыка адключэньня інтэрнэту
  • Захады Беларусі ў сувязі з COVID-19, якія не адпавядаюць міжнародным стандартам
  • Пагроза адмовы ўраду Латвіі ад сумеснага правядзеньня чэмпіянату і рызыка яго байкоту іншымі краінамі

У дакумэнце ёсьць і прапановы Міжнароднай фэдэрацыі хакея, датычныя Баскава:

  • Павінна пачацца сур'ёзнае расьсьледаваньне справы Баскава
  • Дазвол на міжнародную падтрымку/назіраньне (МАК/ МФК)
  • Баскаў не выконвае свае функцыі старшыні да закрыцьця справы

На просьбу НАК зьяўленьне гэтага дакумэнту пракамэнтаваў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасьці Аляксандар Апейкін.

— Галоўная прычына, чаму ЧС да гэтага часу не перанесьлі зь Беларусі ў іншую краіну, — фінансавае пытаньне: адмена турніру праз байкот камандамі не прадугледжвае кампэнсацыі стратаў IIHF. Страхоўку могуць выплаціць, калі адмяніць чэмпіянат з прычыны ковіду або зь меркаваньняў бясьпекі. Страты Беларусі праз адмену ЧС таксама могуць быць істотнымі: штраф за 1 млн франкаў IIHF і 3 млн эўра Латвіі. Акрамя таго, Беларусь ужо выдаткавала 800 тысяч рублёў на падрыхтоўку, а на мадэрнізацыю спарткомплексу «Менск-Арэна» і ўвогуле плянуецца выдаткаваць 12 млн эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG