Аўдыёзапіс заяваў пра ўжываньне зброі і стварэньне канцлягераў, прысуды за пратэсты. Найважнейшае за 15 студзеня

Забітыя падчас пратэстаў Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў і Раман Бандарэнка

Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL апублікавала гуказапіс выступу чалавека, голас якога нагадвае голас намесьніка міністра ўнутраных справаў палкоўніка міліцыі Мікалая Карпянкова. На запісу голас аддае загад ужываць зброю супраць пратэстоўцаў максымальны шырока і распавядае пра пляны стварэньня канцлягераў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL апублікаваў запіс чалавека, голас якога нагадвае Карпянкова: «Мы створым лягеры для пратэстоўцаў»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фэйкі не камэнтуем». МУС адрэагавала на «запіс Карпянкова»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International патрабуе правесьці расьсьледаваньне па фактах з абнародаванага ByPOL гуказапісу

3 гады калёніі Арцёму Паўлечку — восьмая крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры гады калёніі — чарговы прысуд за пратэсты ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі

Кастрычніцкі суд Менску прысудзіў два гады пазбаўленьня волі 52-гадоваму ўраджэнцу Магдэбургу Вячаславу Ламаносаву за зьбіцьцё апэратара БТ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэстоўцу, які даў поўху апэратару БТ, прысудзілі 2 гады калёніі

Суд Фрунзэнскага раёну Менска вынес прысуд палітвязьню Арцёму Хвашчэўскаму: 1 год пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбольнаму трэнэру Арцёму Хвашчэўскаму прысудзілі 1 год калёніі

Намесьнік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч пракамэнтаваў, на якой падставе затрымалі журналіста Андрэя Аляксандрава і ягоную дзяўчыну Ірыну Злобіну

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС пра Аляксандрава: «Затрыманыя падазраюцца ў фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці»

Затрымалі кнігара Алеся Яўдаху і выдаўца Андрэя Янушкевіча. Абодвух павезьлі на допыт у ДФР у межах крымінальнай справы, у выдавецтве Янушкевіча правялі ператрус. Пазьней абодвух выпусьцілі па падпіску аб неразгалошваньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яўдаху і Янушкевіча вызвалілі пасьля допыту, зь іх узялі падпіску аб неразгалошваньні

Суд адправіў на дапрацоўку справу старшыні АГП, якога абвінавачваюць у адмове даць падпіску аб неразгалошваньні

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд адправіў справу Мікалая Казлова на дапрацоўку

Улады сьцьвярджаюць, што ЭЗ дасьць ім 10 мільёнаў эўра. Але ЭЗ кажа, што гэта ня так

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады сьцьвярджаюць, што ЭЗ дасьць ім 10 мільёнаў эўра. Але ЭЗ кажа, што гэта ня так

Амбасада ЗША ў Беларусі асудзіла перасьлед журналістаў і незалежных мэдыя

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улады па-ранейшаму схiльныя маніпуляваць законам дзеля сваiх палітычных мэтаў», — заява амбасады ЗША ў Беларусі