Аўтуховіч перахварэў кавідам, зьбітыя славікамі ў дварах шпіталізаваныя, прыхільнікі Трампа пратэстуюць у ЗША. Галоўнае за 6 студзеня.

Затрыманьні ў Новай Баравой

Некаторыя з затрыманых сілавікамі ў дварах былі зьбітыя, іх шпіталізавалі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мужа білі ў грудзі нагой і настаўлялі на яго пісталет», — жонка затрыманага ў Бараўлянах Віктара Мароза

Мікалай Аўтуховіч перанёс у турме каранавірус, яму не перадалі ніводнай перадачы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка Аўтуховіча ня ўпэўненая, што ён у «амэрыканцы». У справе новыя імёны затрыманых

Сьледзтва працягнула меру зьняволеньня для чальца прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай у выглядзе ўтрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марыя Калесьнікава застанецца ў жодзінскім ізалятары сама меней да 8 сакавіка

Суд Савецкага раёну Гомля пакараў арыштам на 7 сутак 59-гадовую Алу К. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу. Так суд расцаніў карагод у лесе вакол ялінкі, у якім узяла ўдзел жанчына.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі на «суткі» адправілі пэнсіянэрку за карагод вакол ялінкі ў лесе

Як сьцьвярджае Ірына Халіп, у 2011-м ў асабістай гутарцы Зайцаў пагражаў завесьці на яе крымінальныя справы паводле артыкулаў «Масавыя беспарадкі» і «Змова з мэтай захопу ўлады», а таксама пагражаў найвышэйшай мерай пакараньня — расстрэлам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Голас на запісе, які патрабуе забіць Шарамета, апазналі Ірына Халіп і Андрэй Саньнікаў

Вырасьлі падаткі для ІТ-сфэры і для кампаній мабільнай сувязі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павысілі падаткі. Якіх праблемаў чакаць у ІТ і ў апэратараў сувязі

Кандыдаты дэмпартыі перамагаюць на сэнацкіх выбарах у Джорджыі. Падобна, дэмакраты будуць цалкам кантраляваць Кангрэс ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэмакраты атрымалі поўны кантроль над кангрэсам ЗША

Прыхільнікі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ўварваліся ў будынак Капітолія, дзе заканадаўцы сабраліся, каб зацьвердзіць перамогу абранага прэзыдэнта Джо Байдэна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыхільнікі Трампа ўварваліся ў будынак Капітолія. ФОТА, ВІДЭА