Пляны забойства апанэнтаў. Пэнсіянэры зноў выйшлі з пратэстам. Памёр Фэлікс Шкірманкоў. Найважнейшае за 4 студзеня

Cьнежную скульптуру на прыватным агародзе прызналі несанкцыянаваным пікетам. Гомельскі раён.

Найважнейшае за 4 студзеня

Аўтарытэтнае брусэльскае выданьне EUObserver апублікавала запіс размовы 2012 году з удзелам кагосьці, чый голас нагадвае голас тагачаснага старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. У размове абмяркоўваліся пляны забойства за мяжою апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі, у прыватнасьці Паўла Шарамета, забітага ў 2016 годзе ў Кіеве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і КДБ плянавалі забойствы апанэнтаў у Нямеччыне? Расьсьледаваньне EUObserver
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ​​​​​​​«Камісар паліцыі Бэрліна папярэдзіла, што рыхтуецца маё забойства» — Алкаеў пра пляны Лукашэнкі і КДБ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Запіс з кабінэту Зайцава значна даўжэйшы», — аўтар расьсьледаваньня EUObserver

Адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» і фрылансэр-кансультант беларускай службы «Радыё Свабода» Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі 193 дні. Яго галадоўка працягваецца ўжо 21 дзень.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Любоў да дачкі дае мне сілы трымацца». Ігар Лосік галадае ўжо 21 дзень

Менскія пэнсіянэры адкрылі лік пратэстаў у 2021 годзе. 4 студзеня каля гандлёвага цэнтру «Дана Мол», што побач са станцыяй мэтро «Ўсход» і Нацыянальнай бібліятэкай, стаў ланцуг пэнсіянэраў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пэнсіянэры выйшлі на 15-ю акцыю пратэсту, першую ў новым годзе

Сёньня на 95-м годзе жыцьця пайшоў з жыцьця вэтэран Другой сусьветнай вайны, адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменьнік Фэлікс Шкірманкоў. Прычына сьмерці — каранавірус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пайшоў з жыцьця адзін з найстарэйшых сябраў БНФ Фэлікс Шкірманкоў

Увечары 4 студзеня ў вёсцы Нача Крупскага раёну супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі затрымалі актывістку Вольгу Маёраву.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістку Вольгу Маёраву. Сын: «Меркавана, па справе Мікалая Аўтуховіча»

Жыхар Гомельскага раёну зьляпіў у сябе ў двары сьнегавіка і напісаў на ім «Жыве Беларусь». Праз два дні да яго прыйшоў участковы і склаў пратакол за пікет.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Гомельшчыне склалі пратакол за сьнегавіка зь лёзунгам «Жыве Беларусь». Будзе суд за «несанкцыянаваны пікет»

Згодна з афіцыйнымі дадзенымі на 1 сьнежня 2020 году, зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі склаў 18,2 млрд даляраў. Ад пачатку году ён павялічыўся на 1 млрд даляраў і стаў рэкордным.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі пабіў гістарычны рэкорд

Грамадзяне Беларусі два гады змогуць бясплатна атрымліваць польскую нацыянальную візу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча зрабіла нацыянальныя візы бясплатнымі для беларусаў да канца 2022 году