Закон набудзе моц з 1 студзеня 2021 году. Дзярждума прыняла законапраект 22 сьнежня.
Першапачаткова меркавалася, што ў выцьвярэзьнікі будуць дастаўляць толькі грамадзянаў, ня здольных самастойна перасоўвацца, але гэтая норма была выключаная з закону. Цяпер ён дазваляе адпраўляць туды людзей у стане лёгкага і сярэдняга апʼяненьня. Супрацоўнікі праваахоўных органаў змогуць адпраўляць людзей у выцьвярэзьнік бязь іхнай згоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заяўнік магілёўскага Марша Салідарнасьці «праспаўся ў выцьвярэзьніку». На яго склалі пратакол за заклік да пратэстуУ ходзе распрацоўкі законапраектаў праваабарончая і мэдычная супольнасьць выказвалі асьцярогу, што адновіцца практыка сілавой дастаўкі ў выцьвярэзьнікі. Адзначалася, што мэдычная дапамога не павінна аказвацца па-за жаданьнем грамадзянаў.
Законам прадугледжана стварэньне выцвярэзьнікаў на аснове дзяржаўна-прыватнага партнэрства, гэта значыць, іх паслугі могуць быць платнымі. Раней паведамлялася, што кошт знаходжаньня ў выцьвярэзьніку складзе ў сярэднім 1,5 тысячы расейскіх рублёў за ноч.
Аўтары закону абапіраліся на практыку СССР, дзе на пачатку 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя стварылі сыстэму выцвярэзнікаў. У 2010 годзе сыстэму прызналі залішняй і на працягу году ўсе выцьвярэзьнікі ліквідавалі.
- У Беларусі выцьвярэзьнікаў афіцыйна не існуе з 2013 году. Але іх замянілі так званыя спэцізалятары, куды міліцыя адвозіць п'яных. Паслугі спэцізалятараў платныя.